Паважаныя сябры творчай майстэрні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры!
Пасяджэнне 21.05.2020 дыстанцыйнае.
Па тэме “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як сродак фарміравання вучэбна-пазнавальных кампетэнцый навучэнцаў” прапаную Вам матэрыял нашых калег (матэрыялы ўзяты з сайта ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі"), размешчаны таксама на старонках Блога настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пекач А. К. у раздзеле Вопыт/Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.
Вывучэнне тэмы пачніце з інтэрв’ю Вольгі Дубоўскай у “Настаўніцкай газеце” з М.І. Запрудскім “Сучасныя школьныя тэхналогіі – асяроддзе для пазнавальнай дзейнасці”, у якім вучоны сцвярджае, што “кампетэнтнасны падыход заключаецца ў выяўленні такіх магчымасцей адукацыі, якія дазволілі б фарміраваць у навучэнцаў ключавыя кампетэнтнасці, развіваць здольнасці, якія маюць вялікае значэнне для дасягнення поспеху ў розных відах і сферах дзейнасці, а таксама забяспечвалі б атрыманне вопыту самастойнага вырашэння праблем, якія маюць істотнае асобаснае і сацыяльнае значэнне”.
Выказваю шчырую падзяку калегам Альховік І.С., Аўдзеевай А.І., Дубоўскай В.А., Есісу Я.В., Корзун А.У., Лопарт Г.В., Мінько К.А., Радзівонавай М.С., Тамашову М.В., Томашавай С.М., Шульжэнцы Л.А., Якаўлевай С.У. за магчымасць выкарыстання матэрыялаў па тэме “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як сродак фарміравання вучэбна-пазнавальных кампетэнцый навучэнцаў” і папаўнення нашых метадычных скарбонак.
Паважаныя сябры творчай майстэрні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры! Традыцыйна прашу Вас запоўніць анкету па вывучэнні вынікаў нашай працы і даслаць на адрас: 4azeniya@mail.ru
З пашанай, А.К. Пекач.
