Паважаныя сябры творчай майстэрні
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры!
Пасяджэнне 05.01.2021 дыстанцыйнае.
Па тэме “Сучасныя падыходы да арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў профільных класаў” прапаную Вам матэрыялы ўласнага вопыту, якія размешчаныя на сайце ліцэя ў раздзеле Метадычная скарбонка, а таксама ў Блогу настаўніка беларускай мовы і літаратуры Пекач А. К. у раздзеле Вопыт/Выкарыстанне метаду праектаў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры і ў пазакласнай рабоце.
Вы пазнаёміцеся з наступнымі матэрыяламі па тэме:
- з адукацыйнымі мэтамі, агульнымі падыходамі, патрабаваннямі да выкарыстання метаду, тэхналогіяй яго рэалізацыі [ДАДАТКІ 1, 2];
- з арганізацыяй даследчай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры ў ліцэі № 2 г. Мінска праз выкарыстанне метаду праектаў [ДАДАТАК 14];
- са створанымі настаўнікам і вучнямі праектамі [ДАДАТАК 4];
- з непасрэдна матэрыяламі праектаў па беларускай літаратуры [ДАДАТКІ 3, 5, 6, 7, 8, 16] і па беларускай мове [ДАДАТКІ 9, 10, 11, 12].
Раю не абысці ўвагай і раздзел “Нашы праекты”, у якім сабраны выбітныя матэрыялы пра Алеся Разанава і Уладзіміра Караткевіча.
Акрамя вышэйпералічанага, можаце пазнаёміцца з артыкуламі настаўнікаў краіны на прапанаваную тэму.
Выказваю шчырую падзяку калегам за магчымасць выкарыстання матэрыялаў па тэме “Сучасныя падыходы да арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў профільных класаў” (матэрыялы ўзяты з сайта ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі") і папаўнення нашых метадычных скарбонак.
Усім асалоды ад працы!
З пашанай, А.К. Пекач